Туга на чужой старане
(Tęsknota w obcej stronie)
Словы Вінцэнта Каратынскага Музыка Вінцэнта Клімовіча
На арыгінале напісана: Пану Машчынскаму на памятку першае сустрэчы ахвяруе сувыгнанец селянін Навагрудскага павету Вінцэнты Клімовіч 10 снежня 1864 г.
Спісана з архіўных матэрыялаў п. Рамуальда Зямкевіча 30/VII 1912 [1919 (?)].
А. Грыневіч
1 слупок
Ой саколка, ой галубка,
Не пытайся, не,
Што мне тошна, мая любка,
Ў гэтай старане
Я ж зямліцу меў радную,
Быў слабодзен сам
Ох, ці днюю, ці начую,
Я ўсё там да там!
Там гукнеш ў сардэчным краю,
Разлягнецца свет.
Тут гукаю, прымаўляю —
Адгалоскі нет.
Там палосы, сенажаці
Красны як нідзе;
Стануць пташкі прыпяваці
Ў сэрцы аж гудзе.
2 слупок
Там дзявочкі на вячоркі
Язычком радным
Кажуць казкі, прыгаворкі
Душа ліпніць к ім.
Там дзяўчаты, маладзіцы
Красен цвет тымян,
Глянеш толькі ім ў ачыцы,
Як ад мёду п’ян.
Там, як пташка на свабодзе,
Я быў жыць прывык.
Не пытаўся «мала? годзе?»
Быў вясёл і дзік.
Як дубінка маладая,
Гібкі проста віць.
З оч маланка вылятае,
Кроў агнём кіпіць.
3 слупок
Ах, цяпер жа, ой палеткі
Роднага сяла,
Не пазналі б тае кветкі,
Што там зацвіла!
Паглядаю праз аконца,
Чоран цэлы свет.
Усем людзям свеце сонца —
Мне прасветку нет.
Бо за мною, прада мною
Поўна Божых сёл; -
Ўсе ў грамадзе, да з раднёю,
Я адзін, як кол.
Адарвалі сіраціну
Ад свае зямлі.
Даўшы розум, хараміну,
Шчасця не далі.
4 слупок
Я не смею прытуліцца
Ні к яму, ні к ёй.
Хараміна, чужаніца
Розум — вораг мой.
Ад зарыцы, да зарыцы
Туга кроў мне п’ець.
Пяюць хлопцы, маладзіцы,
Я не ўмею пець.
Бо пры люлі родна маці
Мне не пела дум.
Ў чыстум полі для дзіцяці
Граў мне ветру шум
З шчаняткамі збегаў поле
Мілай стараны.
Не судзіла горка доля
Жыць так, як яны.
5 слупок
Ох, не будзе над роднаю
Да не будзе нам,
Ці я днюю ці начую
Там! ой там! ой там!
Саколачка, галубачка,
Хочаш мне памоч?
Дай маё мне, дай сялочко,
Туга пойдзе ў проч.
Источник: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas. Lietuvių tautosakos rankraštynas (LTR). LTR 7579/II-7. Без пагінацыі: [*L. 1-2 v]. Аўтограф Антона Грыневіча.
https://nn.by/?c=ar&i=203547&lang=ru
Повстанец минского отряда Антона Трусова (1835-1886) Стефан Пянкевич перевел текст Коротынского на польский язык, дав заголовок «Tęsknota w obcej stronie»(перевод не обнаружен), находясь в тюрьме.
У нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1830-1831 гг. на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы пасля разделу Рэчы Паспалiтай прыняла ўдзел значная частка шляхты. Пасля падаўлення паўстання расейскiя царскія ўлады распачалі значныя намаганні, каб аслабіць пратэстны патэнцыял. Маёнткі і сядзібы актыўных удзельнікаў паўстання падвергліся канфіскацыі. Шляхцічы, якія не здолелі дакументальна пацвердзіць сваё дваранскае паходжанне, перакладаліся ў разрад аднадворцаў заходніх губерняў - спецыяльна зацверджанай податнага катэгорыі сельскага насельніцтва, гэта значыць паніжаўся іх сацыяльны статус.
Об истории песни читать по ссылке https://nn.by/?c=ar&i=203547&lang=ru
Слова под редакцией Натальи Ветровай
Туга на чужой старане
(Tęsknota w obcej stronie)
Словы Вінцэнта Каратынскага Музыка Вінцэнта Клімовіча
1 слупок
Ой саколка, ой галубка, Не пытай мяне, Што моташна, мая любка, Ў гэтай старане Я ж зямліцу меў радную, Быў слабодзен сам Тут я днюю, ці начую, ў думках ўвесь я там! Там гукнеш ў сардэчным краю, Разлягнецца свет. Тут гукаю, прымаўляю — Адгалоскі нет. 2 разы Там палосы, сенажаці дзiўны, як нідзе; Стануць птушкі прыпяваці Ў сэрцы аж гудзе. 2 разы
2 слупок
Там дзяўчаткі на вячоркі гааворкам радным Кажуць казкі, небыліцы. Душа ліпне к ім. Там дзяўчаты, маладзіцы пяюць пра туман, Зiнеш толькі ім ў вочкi, Як ад мёду п’ян. Там, як птушка на свабодзе, Я быў жыць прывык. Не пытаўся «мала? годзе?» Быў вясёл і дзік. 2 разы Як дубінка маладая, Гібкі проста віць. З воч маланка вылятае, Кроў агнём кіпіць.
3 слупок
Ах, цяпер жа, ой палеткі Роднага сяла, Не пазналі б тае кветкі, Што там зацвіла! Паглядаю праз аконца, Чоран цэлы свет. Усiм людзям свеце сонца — Мне прасветку нет. Бо за мною, прада мною Поўна Божых сёл; - Ўсе ў грамадзе, да з раднёю, Я адзін, як кол. Адарвалі сіраціну Ад свае зямлі. Даўшы розум, хараміну, Шчасця не далі. 2 разы
4 слупок
Я не ў праве прытуліцца Ні к яму, ні к ёй. Хараміна, чужаніца Розум — вораг мой. Ад зарыцы, да зарыцы Туга кроў мне п’ець. Пяюць хлопцы, маладзіцы, Я не ўмею пець. Бо пры люлі родна маці Мне не пела дум. Ў чыстум полі для дзіцяці Граў мне ветру шум 2 разы З шчаняткамі збегаў поле Мілай стараны. Не судзіла горка доля Жыць так, як яны. 2 разы
5 слупок Саколачка, галубачка, ты пачуй мой плач Дай свабоду, дай сялочко, Туга пойдзе ў проч.
Ноты предоставляются без оплаты.
Скачать тут
Price FREE
Comments